Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камісія па дасьледаваньню карупцыі ў ААН адмовіла ў інфармаваньні Сэнату ЗША


НЬЮ-ЁРК. Незалежная Камісія па дасьледаваньню карупцыі ў праграме ААН “Ірацкая нафта ўзамен на харчаваньне”, адмовіла Сэнату ЗША ў прадастаўленьні дакумэнтаў. Кіраўнік Групы ААН па расьсьледаваньню карупцыі Пол Волкер заявіў, што дакумэнты знаходзяцца ў фазе дасьледаваньня. Раней старшыня камітэту па расьледаваньнях Сэнату ЗША Норм Колеман зьвярнуўся да ААН з просьбаю забясьпечыць доступ да дакумэнтаў і да чыноўнікаў ААН. У панядзелак Колеман паведаміў, што рэжым Садама Гусэйна атрымаў 21 млрд. незаконнага прыбытку ад праграмы ААН з-за некампэтэнтнага кіраўніцтва і карупцыі ў ААН.
XS
SM
MD
LG