Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Басьнійская Рэспубліка Сэрбска не выдае падазраваных у генацыдзе


СТРАЗБУР. Крыс Патэн, камісар Эўразьвязу ў справах зьнешніх адносінаў, папярэдзіў кіраўніцтва Рэспублікі Сэрбскай, што за адмову выдаць падазраваных у ваенных злачынствах у Трыбунал ААН па справах ваенных злачынстваў можа перашкодзіць уступленьню Босьніі ў Эўразьвяз і НАТА. Галоўны абвінаваўца Карла дэль Понтэ на наступным тыдні павінная паведаміць Радзе Бясьпецы ААН аб супрацоўніцтве краінаў у справе выдачы падазраваных. Па словах Крыса Патэна, спн. дэль Понтэ заявіла, што басьнійскія сэрбскія ўлады “не супрацоўнічаюць з міжнароднай супольнасьцю”.
XS
SM
MD
LG