Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорскі ўрад шукае магчымасьць у 2005 годзе вярнуць вайскоўцаў у Ірак


БУДАПЭШТ. Вугорскі ўрад шукае шляхоў, каб абыйсьці рашэньне парлямэнту вывесьці зь Іраку да канца году 300 вугорскіх жаўнераў. Прэм’ер-міністар Фэрэнц Гюрэзані сказаў сёньня, што ўрад кансультуецца з НАТО наконт таго, каб паслаць вайсковы пэрсанал назад у Ірак ў наступным годзе, але пры ўмове, што ён ня будзе браць удзел ў баявых апэрацыях. Гэтае рашэньне не патрабуе ўхвалы з боку парлямэнту.

Гюрэзані сказаў, што апазыцыйныя партыі ня мелі рацыі, калі блякавалі прапанову ўраду працягнуць знаходжаньне вугорскіх вайскоўцаў у Іраку да 31 сакавіка наступнага году. Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што большасьць вэнграў хочуць, каб жаўнеры вярнуліся зь Іраку як мага хутчэй.
XS
SM
MD
LG