Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Махмуд Абас сустрэўся зь кіраўніцтвам групоўкі "Хамас"


РАМАЛА. Новы кіраўнік “Арганізацыі вызваленьня Палестыны” Махмуд Абас сёньня сустрэўся зь кіраўнікамі ўзброенай групоўкі “Хамас”. Абас – верагодны кандыдат на пасаду прэзыдэнта аўтаноміі – заклікае ўзброеныя групоўкі спыніць напады на Ізраіль цягам перадвыбарчай кампаніі. Кіраўніцтва Ізраілю заявіла аб гатоўнасьці разгледзець пытаньне аб аднаўленьні мірных перамоваў, калі новы ўрад аўтаноміі здолее спыніць напады. Аднак, кіраўнік "Хамасу" Махмуд Загар сказаў, што групоўка ня будзе браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, пакуль невядома, ці будзе групоўка браць удзел у муніцыпальных ды парляманцкіх выбарах, што адбудуцца ўвесну.
XS
SM
MD
LG