Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Што думаюць літоўцы пра стварэньне беларускага гандлёвага флёту ў Клайпедзе?


Тацяна Поклад, Вільня Сёньня адна зь вядучых газэтаў Літвы аналізуе у сваім артыкуле мары Беларусі стварыць свой нацыянальны гандлёвы флёт. “Беларусь марыць пра свой флёт і паглядае на Клайпеду” – гэтак названы артыкул у сёньняшняй газэце “Летувос Рытас”, штодзённым літоўскім выданьні з найбуйнейшым накладам.

Беларускае міністэрства транспарту толькі нядаўна праінфармавала літоўскі урад пра намеры стварыць свой флёт. Беларускія ж дзяржаўныя сродкі інфармацыі ўжо напісалі пра гэта, як пра вырашаную справу. Аднак пакуль беларускі бок не паведамляе, ці распрацаваныя стратэгія й прынцыпы стварэньня флёту. “Пакуль гэта выглядае толькі ідэяй, не абгрунтаванай ніякімі двухбаковымі дамовамі,”—цытуе газэта сакратара міністэрства зносінаў Літвы Арвідаса Вайткуса.

“Беларусь, не марская дзяржава, хоча мець свой нацыянальны гандлёвы флёт і карыстацца найбольш зручным дзеля гэтай мэты Клайпедзкім дзяржаўным марскім портам. Штогод Беларусь перавозіць каля 15 мільёнаў розных экспартных грузаў праз марскія парты суседніх краінаў”, – паведамляе “Летувос Рытас”.

Кіраўнік дырэкцыі Клайпедзкага порту Сігітас Дабілінскас адзначае павялічэньне патокаў беларускіх грузаў: “Толькі “Беларуськалій” праз Клайпеду штогод вывозіць каля мільёну тонаў мінэральных угнаеньняў. З Мазыра і Наваполацку перавозяцца нафтапрадукты”. Кампаніі Клайпедзкага порту зацікавіліся ідэяй Беларусі ствараць свой порт, калі Беларусь гатовая да камэрцыйнага супрацоўніцтва.

Тое, што Беларусь разумее патрэбу эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі-суседзямі, якія далучыліся да Эўразьвязу, сустракае зацікаўленае стаўленьне у Літвы. Літоўскія парлямэнтары, заклапочаныя сытуацыяй з правамі чалавека у Беларусі, ня раз падкрэсьлівалі, што бачаць дзейныя шляхі уплыву дзеля дэмакратызацыі Беларусі ня толькі у палітычнай, але і эканамічнай сфэры.
XS
SM
MD
LG