Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэпэртуары менскіх беларускіх тэатраў упершыню зьявіліся расейскамоўныя спэктаклі


Валянціна Аксак, Менск Прычыны гэтых навацыяў, якіх, дарэчы, не было нават за савецкім інтэрнацыянальна-камуністычным часам, высьвятляла нашая карэспандэнтка.

Анансуючы тыднёвую тэатральную афішу сталіцы тэлеканал ОНТ падаў назву прэм’ернага спэктаклю Тэатру беларускае драматургіі ў расейскай транскрыпцыі: “Валентина”. Аднак, як запэўніў мастацкі кіраўнік Валеры Анісенка, гэта ўсяго толькі недакладнасьць складальнікаў афішы.

(Анісенка: ) “Гэта так, гэта ўжо нашая непісьменнасьць, ну, ня нашая, а хто там пісаў. Але — не, не, не… Беларускамоўны тэатар — наш гонар”.

У лістападаўскай афішы Тэатру юнага гледача пазначаны новы расейскамоўны спэктакль, “Маленькие трагедии”. Дырэктар тэатру Юры Вута патлумачыў:

(Вута: ) “Маленькие трагедии” — гэта Пушкін. Такі своеасаблівы спэктакль на нейкім мадэрне, але ні аднаго слова Пушкіна ня зьменена ў тэксьце, і тэкст падаецца на расейскай мове, на экспэрымэнтальнай малой сцэне. Як экспэрымэнт”.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага сэзону ў Тэатры юнага гледача ўжо быў пастаўлены расейскамоўны спэктакль “Золотое сердечко”.

А вось муніцыпальны Новы драматычны тэатар, які быў заснаваны пад назовам “Дзе-Я” і здабыў папулярнасьць спэктаклямі паводле нацыянальнай драматургічнай клясыкі, цяпер стаў дзьвюхмоўным. З васьмі спэктакляў для дарослых у гэтым сэзоне пяць будзе ісьці па-расейску. Праўда, усе чатыры дзіцячыя спэктаклі застаюцца беларускамоўнымі.

Якім чынам вызначаецца моўная палітыка Новага драматычнага тэатру, патлумачыла намесьніца дырэктара Лідзія Ляшко:

(Ляшко: ) “І па-расейску, і па-беларуску п’есы ў нас, і існуе замова спэктакляў. Часам замова робіцца на спэктакль на беларускай мове”.

(Карэспандэнтка: ) “А хто заказчыкам выступае?”

(Ляшко: ) “Міністэрства культуры, упраўленьне культуры. Адкрываецца фінансаваньне і замова на канкрэтны спэктакль”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG