Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандаліза Райс заменіць Коліна Паўэла на пасадзе Дзяржсакратара


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл, абвяшчаючы аб сваёй адстаўцы на ўчорашнім брыфінгу, заявіў, што застанецца на пасадзе да прызначэньня пераемніка. Джордж Буш назваў Коліна Паўэла “адным з найвялікшых дзяржаўных дзеячоў свайго часу”. Паводле высокапастаўленых прадстаўнікоў Адміністрацыі, прэзыдэнт Буш плянуе прызначыць на пасад Дзяржсакратара цяперашнюю дарадцу па нацыянальнай бясьпецы Кандалізу Райс. Міжтым дзейнасьць Паўэла станоўча ацанілі некаторыя вядомыя эўрапейскія палітыкі: брытанскі прэм’ер Тоні Блэр, брытанскі і нямецкі міністры замежных справаў Джэк Строў і Ёшка Фішэр, а таксама Жазэ Мануэл Барозу, які заступае на пасаду старшыні Эўракамісіі. Прадстаўнік ААН Фрэд Экхард сказаў, што найлепшыя пажаданьні перадаў Коліну Паўэлу генэральны сакратар Кофі Анан.
XS
SM
MD
LG