Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы ўсталявалі кантроль над Фалюджаю


ІРАК. Амэрыканскія вайскоўцы сьцьвердзілі, што ўсталявалі кантроль над Фалюджаю і спынілі збройныя напады суніцкіх паўстанцаў у іншых гарадох Іраку. Палкоўнік Майкл Рэгнэр заявіў, што ірацкія і амэрыканскія вайскоўцы атрымалі доступ да ўсіх раёнаў Фалюджы, але працягваюцца абыходы дамоў і вуліц, дзе засталіся паасобныя паўстанцы. Па словах Рэгнэра, захопленыя больш за 1000 ваяўнікоў, каля двух дзясяткаў зь іх – іншаземцы. Адбываюцца сутычкі паміж амэрыканскімі войскамі і паўстанцамі ў Бакубе, дзе паўстанцы напалі на паліцэйскія пастарункі. Прынамсі 26 суніцкіх ваяўнікоў забітыя. Амэрыканскае камандаваньне ў Масуле, дзе ваяўнікі захапілі некалькі раёнаў, назваў сытуацыю “напружанай, хаця і не адчайнай”. Учора ваяўнікі ўзарвалі нафтапровад, перакрыўшы экспарт нафты з поўначы Іраку. Падпаленыя таксама нафтасховішча і насосная станцыя на поўначы Іраку. Тымчасам у інтэрнэце зьявіўся аўдыёзапіс кіраўніка ваяўнікоў Аз-Заркаўі, дзе ён заклікае сваіх прыхільнікаў ладзіць збройныя напады па ўсім Іраку.
XS
SM
MD
LG