Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завочная палеміка прэм''ер-міністраў Брытаніі і Францыі


ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр зьвярнуўся з заклікам да Эўразьвязу і ЗША адкласьці іхныя супярэчнасьці адносна Іраку і засяродзіцца на глябальных выкліках, гэткіх, як палестына-ізраільскае замірэньне. Блэр пераконваў ЗША шукаць падтрымкі сваёй барацьбы супраць тэрарызму у Аб’яднанай Эўропе. Тымчасам прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў сёньня ў інтэрвію брытанскай газэце Times, што Вялікая Брытанія не атрымала нічога ад яе падтрымкі амэрыканскай інтэрвэнцыі ў Ірак. Шырак выказаў сумнеў, што Брытанія можа стаць мостам паміж ЗША і Эўразьвязам праз тую шчыліну, якая ўзьнікла з-за ірацкае вайны.
XS
SM
MD
LG