Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугорскі кантынгент пакіне Ірак да канца году


БУДАПЭШТ. 300 вугорскіх жаўнераў будуць выведзеныя з Іраку да канца гэтага года. Вугорскі парлямэнт ня змог набраць неабходныя дзьве траціны галасоў, каб пакінуць вугорскі кантынгент у Іраку да 31 сакавіка 2005 г. Міністар абароны Вугоршчыны Фэрэнц Джугаш выказаў трывогу, што вывад кантынгенту з Іраку пацягне за сабой адмоўныя зьнешнепалітычныя наступствы для Вугоршчыны. Апытаньні паказваюць, што бальшыня вугорцаў жадаюць, каб вугорскае войска было як мага хутчэй выведзенае з Іраку.
XS
SM
MD
LG