Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча ўводзіць новыя шматразовыя гадавыя візы для беларусаў і расейцаў


Ул. інф. Зь сёньняшняга дня Польшча ўводзіць новыя гадавыя шматразовыя візы для пэўных катэгорыяў грамадзянаў Беларусі і Расеі.

У гэтую катэгорыю грамадзян уваходзяць супрацоўнікі чыгункі, кіроўцы, якія ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі, асобы, што бяруць удзел у рэгулярных кантактах з Польшчай у галіне эканомікі, спорту і навукі.

На новыя гадавыя візы будуць мець права прэтэндаваць асобы, якія маюць у Польшчы нерухомасьць, а таксама тыя, хто мае ў Польшчы радзіну.

Каштаваць гэтая гадавая віза будзе 62 даляры.
XS
SM
MD
LG