Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Старшыня расейскага Камітэту салдацкіх мацярок згодная на перамовы з прадстаўнікамі Масхадава


МАСКВА. Лідэрка расейскай няўрадавай арганізацыі "Камітэт салдацкіх мацярок" Валянціна Мельнікава заявіла, што згодная сустрэцца з прадстаўнікамі сэпаратысцкага кіраўніцтва Чачэніі, каб абмеркаваць магчымасьці заканчэньня ваеннага канфлікту. Мельнікава паведаміла, што адзін з членаў Эўрапарлямэнту заявіў ёй, што група дэпутатаў Эўрапарлямэту гатовая запрасіць Ахмэда Закаева, прадстаўніка Аслана Масхадава ў Эўропе, на сустрэчу з прадстаўнікамі Камітэта салдацкіх мацярок.
XS
SM
MD
LG