Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом пацьвердзіў, што Колін Паўэл і яшчэ 5 урадоўцаў падалі ў адстаўку


ВАШЫНГТОН. Белы дом пацьвердзіў, што Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл падаў прэзыдэнту ЗША Джорджу Бушу заяву аб адстаўцы. Не паведамляецца, ці прыняў прэзыдэнт ЗША адстаўку Паўэла. 67-гадовы былы вайсковец, чатырохзоркавы генэрал, які камандаваў аб’яднаным штабам падчас вайны ў Пэрсідзкай затоцы, Колін Паўэл быў дзяржсакратаром у першы прэзыдэнцкі тэрмін Джорджа Буша. Белы дом атрымаў заявы аб адстаўцы ад трох іншых урадоўцаў – Дзяржсакратаркі ў пытаньнях сельскай гаспадаркі Эн Вэнэман, міністра энэргетыкі Спэнсэра Абрагама, і Міністра адукацыі Рода Пэйджа. Два іншых урадоўцы – Генэральны пракурор Джон Эшкрофт і сакратар у пытаньнях гандлю Дональд Эванс – падалі ў адстаўку на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG