Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы Дом плянуе 4 адстаўкі высокапастаўленых асобаў


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл прыняў рашэньне пакінуць сваю пасаду. Высокапастаўленыя прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту заявілі заходнім інфармацыйным агенцыям пад умоваю ананімнасьці, што Паўэл падаў у адстаўку у пятніцу. Паўэл некалі быў старшынём аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў падчас вайны ў Пэрсідзкай затоцы ў 1991 г. На цывільную службу перайшоў у 1993 г. Паведамляецца, што Белы Дом абвесьціць аб чатырох адстаўках высокапастаўленых асобаў.
XS
SM
MD
LG