Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе над Рыбаковым абвешчаны перапынак


Алег Грузьдзіловіч, Менск На працэсе над Ягорам Рыбаковым абвешчаны перапынак, адносна працягласьці якога нічога не паведамляюць. У Вярхоўным судзе Беларусі не называюць таксама прозьвішча новага адваката былога старшыні Белдзяржтэлерадыёкампаніі.

Працэс над былым старшынём Белдзяржтэлерадыёкампаніі Ягорам Рыбаковым, які ідзе ў Вярхоўным судзе з 4 лістапада, 15 лістапада нечакана спыніўся. Прэсавы сакратар Вярхоўнага суду Валянцін Барысевіч прычынаў перапынку дакладна не назваў.

(Барысевіч: ) “Напэўна, дадаткова вывучаюць дакумэнты”, — мяркуе Валянцін Барысевіч.

Працэс над Ягорам Рыбаковым закрыты, пра яго ў мэдыі афіцыйна не трапляе ніякіх зьвестак. Аднак зь іншых крыніцаў зьявілася інфармацыя, паводле якой працэс адхіліўся ад сцэнару, пра які першапачаткова меркавалі ў грамадзтве. Нібыта Ягору Рыбакову прад’явілі менш сур’ёзнае абінавачаньне, чым меркавалася. У гэтым абвінавачаньні няма згадкі пра крадзёж дзяржаўнай маёмасьці й канфіскаваныя ў яго 500 тысяч даляраў, пра якія раней паведамляла пракуратура.

Таксама стала вядома, што Рыбакова абараняе новы адвакат, трэці з часу арышту Рыбакова ў лютым. Першым абаронцам быў не задаволены сам Рыбакоў, бо маўляў, той яго “недастаткова ўпарта абараняў”. Другі адвакат цяпер заняты ў іншым працэсе. Прозьвішча адваката, які цяпер абараняе Рыбакова, у Вярхоўным судзе не паведамляюць, спасылаючыся на тое, што працэс закрыты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG