Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баі ахапілі некалькі ірацкіх гарадоў


БАГДАД. СМІ паведамляюць аб новым агмяні барацьбы ў Ірацкіх гарадах Бакуба і Бугрыз. Ірацкая паліцыя штурмавала мячэць у Бакубе пасьля таго, як адтуль была абстраляная мясцовая паліцыя. Амэрыканскія вайскоўцы накіравалі ў Бакубу асобны кантынгент. У заходнім горадзе Рамадзі ідуць цяжкія баі паміж паўстанцамі і амэрыканскімі войскамі. На поўдзень ад багдада, у Сувайрагу, з раніцы ідуць баі паміж паўстанцамі і ірацкай паліцыяй. Тымчасам у Фалюджы амэрыканская мярская пяхота з патрымкаю артылерыі і ВПС вядзе барацьбу з анклявамі паўстанцаў. Амэрыканскае камандаваньне сёньня заявіла, што сытуацыю ўскладніла наяўнасьць тунэляў, якія аб’ядноўваюць шэраг будынкаў у кварталах Фалюджы. У гэтых тунэлях паўстанцы захоўваюць зброю. Тымчасам канвой з дапамогаю для мірных жыхароў ад Ірацкага таварыства Чырвонага Крыжа сыйшоў ад галоўнага шпіталя ў прадмесьці Фалюджы пасьля забароны амэрыканскага камандаваньня на правоз дапамогі ў горад. Прадстаўніца арганізацыі Фірдуз Аль-Ібадзі заявіла, што грузавікі зь ежаю і мэдыкамэнтамі паедуць у паселішчы ля Фалюджы, дзе знаходзяцца дзясяткі тысячаў жыхароў гораду, што уцяклі ад баёў. Прэм’ер-міністар Іраку Іяд Аляўі заявіў, што ірацкі ўрад паслаў 16 грузавікоў з дапамогаю ў Фалюджу. Цяпер вядуцца перамовы з амэрыканскім камандаваньнем, каб амэрыканцы самі разьмяркоўвалі дапамогу гораду.
XS
SM
MD
LG