Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква дакляравала спрыяць інтарэсам Сэрбіі ў пытаньні Косава


МАСКВА. Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч сустрэўся зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым. На сустрэчы Тадзіч заявіў, што не прымае ідэі незалежнасьці Косава, бо гэта стварыла б пагрозу "бясьпецы Эўропы”. Тадзіч выказаў спадзеў, што Масква падтрымае інтарэсы Сэрбіі ў пытаньні Косава. Лаўроў заявіў пасьля сустрэчы з Тадзічам, што інтарэсы Сэрбіі мусяць брацца пад увагу.

(Лаўроў:) -- Мы падкрэсьлілі важнасьць працягу тае актыўнае працы, якую вядзе група краін, уключаючы Брытанію, ЗША, Францыю, Нямеччыну, Расею і Італію, каб дасягнуць урэгуляваньня, заснаванага на рашэньні Рады Бясьпекі ААН, якое прымае ў разьлік інтарэсы сэрбскага і іншыга неалбанскага насельніцтва ў Косаве.

Сэрбскі міністар культуры і інфармацыі Драган Каядзінавіч заявіў, што Сэрбія настойвае на вяртаньні 250 тыс. сэрбаў, што вымушана пакінулі Косава падчас Косаўскай вайны.
XS
SM
MD
LG