Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шторм выклікаў разбурэньні і ахвяры ў Харватыі і Босьніі


ЗАГРЭБ. Штормы і завірухі выклікалі разбурэньні ў Харватыі і Босьніі. Больш за 40 чалавек параненыя ў Харватыі, зь іх 20- сур’ёзна. Сіла ветру сягала 240 км. у гадзіну. Тры чалавекі зьніклі ў моры. У Босьніі завірухі, буры і наледзь пашкодзілі лініі электраперадач, з-за чаго у некалькіх гарадох асутнічае электрычнасьць. Шмат якія дарогі ў Босьніі перакрытыя.
XS
SM
MD
LG