Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў другога скліканьня складае свае паўнамоцтвы, сябры групы “Рэспубліка” шукаюць працу


Уладзімер Глод, Менск Аднак да гэтага часу некаторыя былыя дэпутаты, перадусім з групы “Рэспубліка”, ня маюць месца новай працы.

Тры тыдні таму кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец накіраваў ліст прэзыдэнту Раесі Ўладзімеру Пуціну з просьбаю даць палітычны прытулак. Да гэтага часу ніякага адказу з Крамля няма. Спадар Скрабец спрабаваў прыватным чынам даведацца пра лёс свайго звароту, але, паводле ягоных словаў, “зрабіць гэта надзвычай складана”.

Сяргей Скрабец спрабаваў скарыстацца і законам аб статусе дэпутата, які прадугледжвае пасьля заканчэньня кадэнцыі дапамогу ў пошуках раўназначнай працы:

(Скрабец: ) “Я накіраваў ліст Сідорскаму, Папову й Навіцкаму — усім, пра тое, што яны павінны прапанаваць мне раўнацэнную працу з улікам майго досьведу. У адказ — цішыня. Ці будуць яны выконваць закон? Закон у нас, вядома, не для ўсіх напісаны”.

Падобна на тое, што сябры “Рэспублікі” не зьбіраюцца і зьяжджаць за межы радзімы. Гаворыць Сяргей Скрабец:

(Скрабец: ) “Там, у Расеі, сваіх хапае бізнэсоўцаў, бяз нас, як і паўсюдна. Дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся — тут трэба працу шукаць. А так усе разьедземся”.

Яшчэ адзін дэпутат з групы “Рэспубліка” Ўладзімер Парфяновіч пакуль таксама ня вызначыўся зь месцам новай працы, Я спытаў спадара Парфяновіча, ці можа, на ягоную думку, у новай Палаце ўзьнікнуць нейкае дэмакратычнае фармаваньне, кшталту “Рэспублікі”. Уладзімер Парфяновіч не выключае такой магчымасьці:

(Парфяновіч: ) “Можа, калі сытуацыя будзе інакшай, калі стануць іншыя адносіны з Расеяй, ЗША, Эўропай. Новыя дэпутаты прыстасаваныя да беларускай сытуацыі. І таму ня вельмі гэта добра, калі яны свае сапраўдныя думкі тояць дзесьці далёка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG