Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль вырашае, ці дазволіць палестынцам з заходняй часткі Ерусаліму браць удзел у выбарах


РАМАЛА. 9 студзеня жыхары Палестынскай аўтаноміі будуць выбіраць новага прэзыдэнта. Канчатковую дату правядзеньня выбараў пасьля кансультацыяў з выбарчай камісіяй Палестыны абвясьціў міністар унутраных справаў аўтаноміі Раўхі Фатух. Пакуль невядома, ці будзе дазволена галасаваць палестынцам, якія знаходзяцца на тэрыторыі акупаванай Ізраілем часткі Заходняга Ерусаліму. Міністар замежных справаў аўтаноміі Сільван Шалом лічыць, што ім трэба забараніць удзел у выбарах. У сваю чаргу міністар унутраных справаў Ізраілю Аўрахам Прааз перакананы, што гэтае галасаваньне палестынцам трэба дазволіць.
XS
SM
MD
LG