Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эвакуацыя эўрапейцаў з Кот д''Івуару працягваецца


АБІДЖАН. Францускія ўлады паведамілі, што сёньня вывезьлі з Кот д’Івуар больш чым 1000 эўрапейцаў. За 5 дзён эвакуацыі эўрапейцаў з гэтай заходнеафрыканскай краіны, былой калёніі Францыі, вывезена больш за 5 тыс. чалавек. Прадстаўнікі 63 нацыянальнасьцяў шукалі абароны на францускай ваеннай базе ў Кот д’Івуары пасьля масавых нападаў на іншаземцаў. Раней прэзыдэнт Кот д’Івуару, Ларан Гбагба, замяніў кіраўніка войскаў Кот д’Івуару, Матыяса Доў на палявога камандзіра Філіпа Мангоў, адказнага за бамбаваньне францускіх міратворцаў сіламі івуарскіх ВПС. Францыя ў адказ зьнішчыла бальшыню ўрадавых самалётаў, што выклікала антыфранцускія выступы ў Кот д’Івуары.
XS
SM
MD
LG