Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 лістапада стартуе выбарчая кампанія ў Палестыне


РАМАЛАГ. Палестынскія афіцыйныя асобы абвясьцілі, што прэзыдэнцкія выбары у Палестыне пройдуць 9 студзеня. Сьпікер Парлямэнту Раўхі Фатух да выбараў застаецца часовым кіраўніком Аўтаноміі. Прадстаўнік палестынскіх уладаў Саэб Эрэкат распавёў, якім чынам будуць адбывацца выбары. (Эрэкат:) – З 20 лістапада цягам 12 дзён будзе прадстаўленьне кандыдатаў. Выбарчая кампанія пачнецца 27 сьнежня і працягнецца да 8 студзеня – у апошні дзень перад выбарамі. А выбары прэзыдэнта Палестынскае аўтаноміі пройдуць 9 студзеня 2005 г.

Тымчасам сьведкі кажуць, што ў сэктары Газы было абстралянае месца сустрэчы кіраўніка Арганізацыі вызваленьня Палестыны Махмуда Абаса з жахарамі Газы. Адзін чалавек забіты, пяцёра параненыя. Махмуд Абас не пацярпеў. Невядома, хто арганізаваў напад.
XS
SM
MD
LG