Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя спрабавалі ўварвацца ў кватэру праваабаронцы ў Барысаве


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У Барысаве ўначы ў суботу была ўчыненая спроба пранікнуць у кватэру мясцовага праваабаронцы Алеся Абрамовіча. Спадар Абрамовіч лічыць, што гэта ініцыятыва мясцовых праваахоўных органаў.

Інцыдэнт, паводле Алеся Абрамовіча, адбыўся а 2-й гадзіне начы:

(Абрамовіч: ) “Патрабавалі адчыніць дзьверы без тлумачэнняў. Я патэлефанаваў знаёмым журналістам, у тым ліку рэдактару “Барысаўскіх навінаў” Анатолю Букасу. Ён даў параду не адчыняць дзьверы. Я не адчыніў. Яны сышлі, я ўбачыў нумар міліцэйскай машыны”.

Між тым, дзяжурны супрацоўнік барысаўскай міліцыі заявіў мне:

(Міліцыянт: ) “Асабіста мне пра гэта нічога невядома”.

Сёньня ж праваабаронца Абрамовіч зьвярнуўся па абарону ў барысаўскую пракуратуру:

(Абрамовіч: ) “Я напісаў заяву ў пракуратуру”.

(Карэспандэнт: ) “У вас ёсьць нейкія тлумачэньні гэтага візыту?”

(Абрамовіч: ) “Гэта паказальнае запалохваньне. Была вострая публікацыя ў “Барысаўскіх навінах”. Мая публікацыя абвінавачвае беларускае кіраўніцтва ў тым ліку і Козіка, у незаконным гандлі зброяй з Іраку”.

Рэдактар “Барысаўскіх навінаў” Анатоль Букас пацьвердзіў, што насамрэч, у гэтым выданьні нядаўна зьявілася публікацыя Алеся Абрамовіча.

(Букас: ) “Была такая публікацыя. Мы атрымалі па інтэрнэце матэрыял, што Козік быў пасланьнікам Лукашэнкі ў Іраку з нагоды продажу абсталяваньня. І пра гэта ён (Абрамовіч) паразважаў. У артыкуле згадваецца Козік”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG