Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканцы не пусьцілі ў Фалюджу аўтакалёну Чырвонага Паўмесяца


ФАЛЮДЖУ. Амэрыканскія вайскоўцы не дапусьцілі ў Фалюджу аўтакалёну Чырвонага Паўмесяца з гуманітарным грузам для мірных жыхароў – зь меркаваньняў бясьпекі, як заявіў прадстаўнік камандаваньня Джон Сэтлер.

(Сэтлер:) -- Вораг раздробьлены на невялікія групы. Яны ня маюць магчымасьці назіраньня за агульнай сытуацыяй, ня маюць камунікацыяў, ня могуць каардынаваць свае дзеяньні. Яны ізаляваныя.

Але, па словах амэрыканскіх вайскоўцаў, гэтыя ізаляваныя шгрупы аказваюць жорсткі супраціў. Таму, маўляў, немагчыма забясьпечыць прасоўваньне гуманітарныя калёнаў. Джон Сэтлер заявіў, што ў горадзе амаль няма мірных жыхароў.

.(Саттлер :) -- Мірных жыхароў на вуліцах амаль няма. Каго мы здолелі сабраць – тыя знаходзяцца ў мячэці – іх прыблізна 300. Іх сабралі ірацкія сілы бясьпекі. Ірацкія салдаты гаварылі зь імі на роднай мове і супакоілі іх. Ім далі гуманітарную дапамогу. Ёсьць яшчэ сем’і – да 30 у паўночнай частцы горада і іншыя сем’і – таксама каля 30 -- выйшлі з паўднёвай часткі гораду, там былі жанчыны і дзеці, якіх адвялі ў бясьпечнае месца.
XS
SM
MD
LG