Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сорак украінскіх студэнтаў абвесьцілі галадоўку


КІЕЎ. Больш за 40 студэнтаў распачалі галадоўку у паўночна-усходняй Украіне на знак пратэсту супраць арышту 6-ці назіральнікаў за выбарамі. Студэнты паставілі намёты ў горадзе Сумы і плянуюць заставацца ў іх да таго часу, пакуль назіральнікам не скасуюць вырак. У суботу 6 назіральнікаў ад Віктара Юшчанкі былі зьвінавачаныя ў супраціве паліцыі і асуджаныя на 10 сутак арышту. Нагадаю, што першы тур прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне прайшоў 21 кастрычніка. Паводле зьвесткаў Цэнтральнае выбарчае камісіі, кандыдат ад апазыцыі Віктар Юшчанка апярэдзіў праўрадавага кандыдата, прэм’ер-міністра Ўкраіны Віктара Януковіча на паўпрацэнта. Шмат якія міжнародныя назіральнікі, у тым ліку Рада Эўропы, зьвінавацілі ўкраінскія ўлады ва ўмяшаньні ў выбарчы працэс.
XS
SM
MD
LG