Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух гвалту на канец Рамадану


ПРАГА. У гэтыя выходныя мусульмане ўсяго сьвету сьвяткуюць сьвята замірэньня і дараваньня -- Ід уль Фітр, адзначаючы канец Рамадану. Мэдыі ў ісламскіх краінах абвесьцілі канец вялікага посту, у суботу ў мусульманскім сьвеце пачалася трохдзённая бяседа. Гусэйн ас-Садр, сябра Ірацкага Нацыянальнага сходу ў сьвяточнай прамове выступіў супраць тэрарызму, які чыніцца імем іслама.

(Hussein Al-Sadr:) "Найвялікшае злачынства супраць Ісламу – гэта адыход ад ягонага сапраўднага значэньня, калі вы практыкуеце тэрарызм у імя Ісламу, калі вы забіваеце ад імя Ісламу і калі выразаеце мірных людзей у імя Ісламу”.

Сьвецкія і рэлігійныя лідэры у Інданэзіі і ў спрэчным індыйска-пакістанскім штаце Кашмір таксама заклікалі да канца экстрэмізму.У Кашміры напярэдадні і падчас Ід уль Фітра экстрэмісты забілі 3-ох паліцыянтаў. У мусульманскай супольнасьці ў Паўднёвым Тайляндзе прагучалі 5 выбухаў, у якіх загінулі прынамсі 24 чалавекі і 30 былі параненыя. У Сулавэсі ў Інданэзіі 6 чалавек загінулі ў выніку выбуху бомбы, падкладзенай у мікрааўтобус. Пакуль ніхто ня ўзяў адказнасьці за напад.
XS
SM
MD
LG