Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканцы кантралююць Фалюджу. Знойдзенае зьнявечанае цела эўрапейскай жанчыны


ФАЛЮДЖА. Амэрыканскія вайскоўцы абвясьцілі аб устанаўленьні поўнага кантролю на Фалюджай. Генэрал-маёр Рычард Натонскі, камандзір 1-й дывізіі марской пяхоты ЗША, заявіў, што больш за 1200 ваяўнікоў былі забітыя. Аднак застаюцца невялікія агмяні супраціву, якія, на думку амэрыканскага камандаваньня, могуць быць падаўленыя цягам некалькіх дзён.

Цягам ночы амэрыканцы вялі баі пад прыкрыцьцём верталётаў як у Фалюджы, гэтак і ў суседнім горадзе Амірыягу, дзе была заўважаная групоўка ваяўнікоў. Частка амэрыканскіх воймкаў была адцягнутая да горада Масула, дзе ваяўнікі зьдзейсьнілі некалькі нападаў.

Падчас апэрацыі ў цэнтры Фалюджы амэрыканскія вайскоўцы знайшлі зьнявечанае цела эўрапейскай жанчыны. Адзін з вайскоўцаў, які не пажадаў назваць свайго імя, выказаў упэўненасьць, што гэта цела адной з выкрадзеных эўрапеек. Як вядома, дзьве жанчыны былі апошнім часам выкрадзеныя ваяўнікамі – 59-гадовая Маргарэт Хасан, кіраўніца ірацкага аддзяленьня дабрачыннай арганізацыі CARE і 54-гадовая полька Тэрэза Борч, якая даўно жыла ў Іраку. Тымчасам у цэнтральнаірацкім горадзе Бугрызе, 40 км ад Багдаду, адбылася масавая дэманстрацыя супраць амэрыканскай апэрацыі ў Фалюджы. Сярод дэманстрантаў былі ўзброеныя мужчыны з замаскаванымі тварамі.
XS
SM
MD
LG