Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан спадзяецца цалкам зьнішчыць ваяўнікоў


ІСЛАМАБАД. Генэрал-маёр пакістанскага войска Ніяз Хатак заявіў сёньня, што паўднёвы Вазырыстан – бунтоўная правінцыя Пакістану – павінны быць пацыфікаваны да канца гэтага году. (Хатак:) -- Мы адваявалі значную прастору ў Паўднёвым Вазырыстане. Мы істотна паслабілі сілы праціўніка. Мы разбурылі іхныя базы. Мы падарвалі іхны дух. І мы далі людзям веру, каб яны маглі вярнуцца на свае землі, насуперак ваяўнікам”.

Прытым Ніяз Хатак адзначыў, што ўсходняя частка Вазырыстану яшчэ аказвае супраціў урадавым войскам. Мяркуецца, што там пасьля падзеньня Талібану знайшлі прыстанак аўганскія і цэнтральнаазіяцкія экстрэмісты.
XS
SM
MD
LG