Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Захопнікі супрацоўнікаў ААН абвінавачваюць ЗША ў зрыве перамоваў аб вызваленьні


КАБУЛ. Прадстаўнікі зьвязанай з Талібанам узброенай групоўкі “Войска мусульманаў”, якія ў Аўганістане захапілі ў закладнікі трох супрацоўнікаў ААН, сёньня абвінавацілі Злучаныя Штаты ў зрыве перамоваў аб вызваленьні. Групоўка патрабуе ў абмен на супрацоўнікаў ААН вызваленьня 26 ваяўнікоў Талібану, якія знаходзяцца ў аўганскіх вязьніцах. Але намесьнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Армітадж, які наведаў Аўганістан, заявіў, што ён выступае супраць любых дамоўленасьцяў з захопнікамі. Кіраўнік групоўкі “Войска мусульманаў” Махамад Акбар Агха сказаў, што Армітадж зьнішчыў надзею на тое, што закладнікі могуць быць вызваленыя да ісламскага сьвята Эйд ал-Фітр, якое пачынаецца сёньня.
XS
SM
MD
LG