Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнікі Асацыяцыі мусульманскіх клерыкаў Іраку заяўляюць аб арышце чатырох сябраў Асацыяцыі


БАГДАД. Прадстаўнікі ўплывовай Асацыяцыі мусульманскіх клерыкаў Іраку паведамілі, што ўлады затрымалі чатырох сябраў Асацыяцыі. Гэта адбылося ў пятніцу цягам рэйдаў амэрыканскіх ды ірацкіх войскаў у мячэцях у раёне Багдаду. У заяве Асацыяцыі адзначаецца, што адзін з затрыманых клерыкаў быў зьбіты. Прадстаўнікі ірацкіх уладаў не пацьвердзілі зьвесткі пра затрыманьне. Асацыяцыя заклікала іракцаў да байкоту маючых адбыцца ў студзені выбараў на знак пратэсту супраць апэрацыі ў Фалюджы. Злучаныя Штаты падазраюць клерыкаў у датычнасьці да паўстанцаў Фалюджы.
XS
SM
MD
LG