Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя супраць паўстанцаў у Фалюджы амаль завяршылася


БАГДАД. Дарадца ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Іраку Касэм Даўд заявіў, што ў баёх у Фалюджы загінула болей як 1000 паўстанцаў, болей за 200 былі затрыманыя. Касэм Даўд падкрэсьліў, што апэрацыя супраць паўстанцаў у Фалюджы амаль завяршылася і застаюцца толькі невялікія групоўкі ваяўнікоў супраціву. Але Даўд заявіў, што кіраўнік узброенай групоўкі Абу Мусаб Аз-Заркаўі, які правёў шэраг нападаў на войскі кааліцыі, а таксама ажыцьцявіў захопы закладнікаў, здолеў уцячы. Цягам апэрацыі загінулі 22 амэрыканскія і 5 ірацкіх жаўнераў. Колькасць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва невядомая. Тым часам гвардэйцы ірацкай нацыянальная гвардыі атрымалі загад вызваліць ад паўстанцаў паўночнаірацкі горад Масул, дзе паўстанцы пасьля трох дзён нападаў на пастарункі паліцыі ды ўрадавыя будынкі кантралююць некалькі раёнаў гораду.
XS
SM
MD
LG