Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш і Тоні Блэр абвесьцілі аб новай фазе супрацоўніцтва ЗША і Эўразьвязу


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што зьявіўся вялікі шанец для стварэньня незалежнай палестынскай дзяржавы і паабяцаў супрацоўнічаць з эўрапейскімі калегамі над вырашэньнем гэтай задачы. На сумеснай прэс-канфэрэнцыі з брытанскім прэм’ер-міністрам Тоні Блэрам Джордж Буш падкрэсьліў, што ён спадзяецца ў найбліжэйшыя месяцы дасягнуць посьпеху ў вырашэньні палестына-ізраільскага канфлікту і што ЗША гатовыя дапамагчы ў правядзеньні выбараў новага палестынскага кіраўніка. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэр заявіў, што эўрапейскія краіны маюць вялікія жаданьні і магчымасьці да падтрыманьня трансатлянтычных адносінаў. Блэр сьцьвердзіў неабходнасьць супрацы Эўразьвязу і ЗША для аднаўленьня стабільнасьці і дэмакратыі ў Аўганістане і ў справе блізкаўсходняга замірэньня. Джордж Буш абвесьціў, што адведае Эўропу адразу пасьля ягонае інаўгурацыі 20 студзеня.
XS
SM
MD
LG