Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судовыя выканаўцы апісалі маёмасьць бабулі намесьніка лідэра Маладога Фронту Аляксея Шэіна


Любоў Лунёва, Менск Коштам гэтай маёмасьці яны думаюць пагасіць штраф, які быў накладзены на Аляксея за ўдзел у апазыцыйнай акцыі.

Бабуля Аляксея Шэіна жыве ў Ракаве. Аляксей прапісаўся ў яе хаце ў ліпені, а ў жніўні зарэгістраваўся ў якасьці кандыдата ў дэпутаты па Маладэчанскай акрузе. Вось тады ўлады і згадалі, што Аляксей вінен дзяржаве грошы — 1 мільён 250 тысяч рублёў. Гэта штраф, якім пакараў маладафронтаўца Маскоўскі суд у 2001 годзе за тое, што ён разам з паплечнікамі ўсклаў кветкі ля Менскага СІЗА, каб ушанаваць памяць расстраляных фашыстамі менскіх падпольшчыкаў.

Бабуля Аляксея згадала 1933 год. Тады яе ў трохгадовым узросьце разам з бацькамі выслалі ў Сібір, перад высылкай людзі ў цывільным таксама апісвалі маёмасьць.

Аляксей Шэін паведаміў Радыё Свабода, што будзе аспрэчваць дзеяньні судовых выканаўцаў у абласным судзе.
XS
SM
MD
LG