Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абхазская апазыцыя захапіла ўрадавыя будынкі


СУХУМІ. Дзясяткі прыхільнікаў апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Абхазіі Сяргея Багапша захапілі комплекс урадавых будынкаў у цэнтры Сухумі. Ім удалося прарваць ачапленьне паліцыі, міліцыянты пачалі страляць у паветра, адзін чалавек паранены. Дзе знаходзяцца прэзыдэнт Абхазіі Уладзіслаў Ардзінба і прэм’ер-міністар Надар Хазба, невядома. Прыхільнікі праўрадавага кандыдата ў прэзыдэнты, былога прэм’ер-міністра Раўля Хаджымбы праводзяць масавую акцыю з патрабаваньнямі прызнаць выбары 3 кастрычніка несапраўдным. Раней ЦВК Абхазіі прызнала пераможцам Сяргея Багапша. Учора дзейны прэзыдэнт Уладзіслаў Ардзінба заявіў, што толькі паўторныя выбары выбавяць Абхазію з крызысу.
XS
SM
MD
LG