Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэдакцыі “Советской Белоруссии” на гэтым тыдні не чыталі газэту “Le Monde”


Сяргей Шупа, Прага Сёньня на вэбсайце газэты «Советская Белоруссия» пад подпісам Павал Мацукевіч зьявілася нататка пад загалоўкам «Кто торгует слоновой костью».

У тым артыкуле сярод іншага паведамляецца:

«… вчера минское журналистское сообщество было ошарашено сенсацией: якобы в Кот-д''Ивуаре, где ситуация, как известно, накалилась до такого предела, что началась эвакуация иностранцев, кровавую кашу заварили... белорусские наемники. Один из белорусских сайтов ссылается на министра обороны Франции. Госпожа министр, посещая раненого французского солдата, якобы мимоходом бросила журналистам, что кризис на Берегу Слоновой Кости спровоцировали белорусы... … Увы. Кроме двух затерянных во "всемирной паутине" Интернет-сайтов, давно позиционирующих себя как "оппозиционных белорусской власти", всемирная сеть хранила не подобающее случаю гробовое молчание. Никаких сообщений о "белорусских наемниках". …Последним пунктом в моих поисках оставалась Франция. Связавшись со своими знакомыми в Париже по телефону, я поверг их в шок. Предчувствую, что стану автором новой парижской сплетни. Потому что ни местные газеты, ни французское телевидение о белорусском следе на Берегу Слоновой Кости абсолютно ничего не сообщали. Редко "лазят" на белорусские Интернет-сайты, видимо………»

Мы маем падставы меркаваць, што «один из белорусских сайтов» – гэта сайт беларускай службы Радыё Свабода, які першы падаў згаданую інфармацыю, і таму лічым патрэбным дапамагчы Паўлу Мацукевічу ў пошуку яе крыніцаў.

Першае паведамленьне аб беларускім сьледзе ў цяперашнім канфлікце ў Кот д’Івуары зьявілася ў мінулую пятніцу, 5 лістапада, у даволі добра вядомай у сьвеце францускай газэце Le Monde.

У артыкуле ”Івуарыйская ўрадавая авіяцыя ўчыніла некалькі рэйдаў супраць сілаў паўстанцаў” (L''aviation gouvernementale ivoirienne a effectue plusieurs raids contre les forces rebelles), пад якімі стаяць подпісы журналістаў Жана-Філіпа Рэмі і Лёрана Зэкіні, пісалася пра налёт на базу паўстанцаў у мястэчку Караго (Korhogo) самалётаў-зьнішчальнікаў, кіраваных беларускімі пілётамі.

Пасьля гэтага беларускія пілёты згадваліся ў публікацыях газэты Le Monde кожны дзень. Як вядома, пасьля бамбаваньня паўстанцаў быў нанесены авіяўдар па францускіх міратворцах.

Выступаючы ў аўторак 9 лістапада перад фракцыяй кіраўнічай партыі Саюзу за народны Рух ў францускім парлямэнце, міністар абароны Францыі Мішэль Аліё-Мары зазначыла, што самалётам, які бамбіў французаў, кіравалі беларускія наёмнікі. Пра гэта Le Monde піша 9 лістапада (La situation est de plus en tendue a Abidjan ou au moins sept personnes sont mortes lors de heurts avec l''armee francaise).

Даводзіцца толькі паспачуваць Паўлу Мацукевічу – ягоныя сябры ў Францыі маюць занадта вузкае кола чытаньня, прынамсі, газэта Le Monde у яго не ўваходзіць.

Дарэчы, беларускі сьлед у Кот д’Івуары даволі даўгі – пошук у Інтэрнэце паказаў, што на працягу апошніх гадоў беларускія наёмнікі ў Кот д’Івуары, а таксама ў Сьера-Леонэ ды ў некаторых іншых афрыканскіх краінах ня раз згадваліся ў розных газэтных і інтэрнэтных публікацыях.

Паводле гэтых публікацыяў, найбольш наёмнікаў у Афрыцы – з Паўдзённа-Афрыканскай Рэспублікі, Баўгарыі, Украіны й Беларусі. Наборам наёмнікаў сярод іншых займаецца адмысловая арганізацыя Executive Outcomes.

І зазначу яшчэ раз – мы ні ў водным з нашых матэрыялаў, прысьвечаных гэтай тэме, ня цьвердзілі, што налёт на французаў зрабілі менавіта беларусы. Мы падаем даволі супярэчлівыя паведамленьні з розных крыніцаў і спрабуем аб’eктыўна і ўзважана высьветліць гэтае пытаньне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG