Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нідэрляндзкая паліцыя праводзіць апэрацыі супраць экстрэмістаў. 29 чалавек арыштаваныя.


АМСТЭРДАМ. На поўдні Нідэрляндаў падчас рэйду паліцыі арыштаваныя 29 чалавек. Мэр горада Бокстэла, дзе адбылася апэрацыя, паведаміў, што затрыманыя – члены Курдзкай рабочай партыі. З вэрсіі паліцыянтаў, яны праходзілі навучаньне ў трэнінгавым лягеры. Паліцыя Галяндыі ладзіць падобныя рэйды па ўсёй краіне пасьля забойства тэрарыстам вядомага праціўніка ісламскага экстрэмізму, рэжысэра Тэа Ван Гога. Пасьля ягонага забойства паліцыя Нідэрляндаў выкрыла тэрарыстычную сетку, якая зьбіралася заняцца забойствамі палітыкаў і дзеячоў культуры, непрыхільна настроеных да ісламу.
XS
SM
MD
LG