Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бальшыню тэрыторыі Фалюджы кантралююць войскі кааліцыі


БАГДАД, ФАЛЮДЖА. Ваяўнікі выкралі яшчэ аднаго амэрыканца, падае сёньня катарскі тэлеканал “Аль-Джазіра”. Відэазапіс закладніка, у якім ён просіць супрацоўнікаў свае кампаніі тэрмінова пакінуць Ірак, атрыманы ад тэрарыстычнай групы, якая раней ужо выкрадала замежнікаў. Сёньня ў Фалюджы амэрыканскія жаўнеры вызвалілі сырыйскага закладніка, які быў выкрадзены 20 жніўня разам з двума францускімі грамадзянамі – Крыстыянам Шуно і Жоржам Мальбруно. Сырыец паведаміў, што з французамі яго разлучылі адпачатку. Тымчасам дзяржсакратар ЗША ў пытаньнях абароны Дональд Рамсфэльд заявіў, што бальшыня тэрыторыі Фалюджы ўжо перайшла пад кантроль войскаў кааліцыі. На поўдні горада працягваюць супраціў паасобныя групоўкі паўстанцаў, але яны, са словаў Рамсфэльда, акружаныя. (Рамсфэльд:) – Я ня буду прадказваць, як доўга будзе працягвацца апэрацыя. Яна скончыцца, і скончыцца пасьпяхова. Эль-Фалюджа ніколі больш ня будзе прыстанкам экстрэмістаў.
XS
SM
MD
LG