Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганс-Георг Вік: “Ніколі раней Эўразьвяз ня вёў такой інтэнсіўнай працы ў дачыненьні да Беларусі, як цяпер”


Ул. інф. Кіраўніцтва Эўразьвязу мае намер у самым блізкім часе распачаць абмеркаваньне беларускага пытаньня. Пра гэта ў размове са “Свабодай” заявіў колішні кіраўнік місіі АБСЭ ў Менску, нямецкі дыплямат Ганс-Георг Вік.

Паводле спадара Віка, нядаўна прызначаная Эўракамісія распачала падрыхтоўку канцэпцыі адносна грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Менавіта ў гэтай супольнасьці Эўразьвяз бачыць свайго галоўнага партнэра ў двухбаковым дыялёгу. Праўдападобна, эўрапейскія міністры абмяркуюць беларускую праблему ў другой палове лістапада, — сьцьвярджае нямецкі дыплямат.

(Вік: ) “Падрыхтоўчая праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца, і, такім чынам, можна сьцьвярджаць, што Эўракамісія і Рада міністраў маюць намер інтэнсіўна заняцца беларускім пытаньнем. Гэта будзе не супрацоўніцтва зь беларускім рэжымам (яно застанецца, але на стрымана-абмежаваным узроўні). Гэта будзе інтэнсіўная праца з грамадзянскай супольнасьцю. Наколькі мне вядома, у “партфэлі” эўрапейскага кіраўніцтва шмат прапановаў у гэтым кірунку. Але пакуль у новай Эўракамісіі й эўрапейскіх урадаў няма нейкай адзінай пазыцыі.

Вядома таксама, што ёсьць нямала прапановаў з боку вядомых эўрапейскіх арганізацыяў і палітычных фондаў. Напрыклад, фонду Конрада Адэнаўэра. Усё гэта гучала на апошніх міжнародных форумах у Варшаве, Брусэлі, Вільні. Наколькі я магу меркаваць, ніколі раней Эўразьвяз ня вёў такой інтэнсіўнай працы ў дачыненьні Беларусі, як цяпер пасьля выбараў, і гэтага адыёзнага рэфэрэндуму. На форумах было прадстаўлена шмат важных прапановаў адносна Беларусі, аднак я не магу пра гэта гаварыць, пакуль не адбылося паседжаньне эўрапейскага кіраўніцтва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG