Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На магіле Вацлава Іваноўскага на Кальварыі усталююць помнік


Севярын Квяткоўскі, Менск Магіла Вацлава Іваноўскага месьціцца на кальварыйскіх могілках у Менску побач з касьцёлам. Ініцыятыва ўсталяваць помнага знаку належыць моладзеваму аб''яднаньню “Гісторыка”. Урачыстае адкрыцьцё помніка прымеркаванае на суботу, 13 лістапада.

Да сёньня магілу Вацлава Іваноўскага пазначае толькі драўляны крыж, які быў усталяваны на пачатку 1990-х гадоў.

Вацлаў Іваноўскі ўдзельнічаў у заснаваньні Беларускай рэвалюцыйнай грамады. У 1918 годзе быў міністрам асьветы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Стаўленьне да асобы Вацлава Іваноўскага ў Беларусі неадназначнае, бо ён працаваў у адміністрацыі акупаванага фашыстамі Менску.

Лічыцца, што праца была прыкрыцьцём для падпольнай дзейнасьці. Улетку 1943 года зь ініцыятывы групы Вацлава Іваноўскага было створанае нелегальнае Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб''яднаньне дзеля згуртаваньня сілаў, якія мелі на мэце адбудову пасьля вайны беларускай дзяржаўнасьці.

6 сьнежня 1943 году на Вацлава Іваноўскага напалі два чалавекі і некалькі разоў стрэлілі зь пісталету. На наступны дзень Вацлаў Іваноўскі памёр.

Помны знак на магіле мусіць выяўляць зь сябе валун з шыльдай, дзе пазначаныя імя, прозьвішча і даты жыцьця:

Старшыня згуртаваньня "Гісторыка" Тацяна Шпілеўская сказала:

(Шпілеўская: ) "Яшчэ плянуецца высечы словы. Ён узначальваў выдавецтва "Загляне сонца і ў нашае ваконца". Вось гэтыя словы".

Адкрыцьцё помніка адбудзецца ў суботу, 13 лістапада.
XS
SM
MD
LG