Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоні Блэр сустракаецца з Джорджам Бушам


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр прыляцеў у Вашынгтон дзеля перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Паведамляецца, што на парадку дня будуць праблемы Блізкага Ўсходу і Іраку. Тоні Блэр – першы кіраўнік замежнай дзяржавы, які сустрэнецца з Джорджам Бушам пасьля перабраньня таго прэзыдэнтам ЗША. І Джордж Буш, і Тоні Блэр сказалі, што пасьля сьмерці Ясіра Арафата могуць аднавіцца мірныя перамовы паміж Ізраілем ды Палестынай. Тоні Блэр разьлічвае на тое,што Джордж Буш пацьвердзіць намер Злучаных Штатаў больш актыўна браць удзел у пасярэдніцтве паміж Ізраілем і Палестынай. Будзе таксама абмеркаваная сытуацыя зь бясьпекай у Іраку.
XS
SM
MD
LG