Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Фалюджы былі забітыя сотні паўстанцаў


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд сказаў, што сотні паўстанцаў былі забітыя ў горадзе Фалюджа цягам сутычак з амэрыканскімі ды ірацкімі войскамі. Рамсфэльд адмовіўся сказаць, колькі часу яшчэ будзе працягвацца апэрацыя ў Фалюджы. Але ён заўважыў, што пасьля завяршэньня апэрацыі Фалюджа ўжо ніколі ня будзе раем для тэрарыстаў. Раней амэрыканскія прадстаўнікі сказалі, што ў горадзе ірацкіх мусульманаў-сунітаў былі забітыя 600 паўстанцаў. Аднак, гэтая лічба ня была пацьверджаная зь незалежных крыніц. Паводле афіцыйных зьвестак, цягам баёў у Фалюджы загінулі 18 амэрыканскіх і 5 ірацкіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG