Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каіры адбудзецца разьвітаньне зь Ясірам Арафатам


КАІР. Сёньня ў сталіцы Эгіпту адбудзецца разьвітаньне зь Ясірам Арафатам. Кіраўнікі дзяржаваў, міністры ды дыпляматы з болей, як 50 краінаў сьвету будуць браць удзел у разьвітаньні, што адбудзецца ў мячэці на лётнішчы Каіру. Пасьля цырымоніі цела Арафата будзе перавезенае на Заходні бераг Ярдану і пахаванае ў кваратле Муката ў Рамале, дзе жыў кіраўнік Палестынскай аўтаноміі. Цела Ясіра Арафата ўчора прывезьлі ў сталіцу Эгіпту.
XS
SM
MD
LG