Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Эўразьвяз правядуць сустрэчу на найвышэйшым узроўні


ГААГА. Бэрнард Бот, прэм’ер-міністар Галяндыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, абвесьціў, што сустрэча на найвышэйшым узроўні паміж Эўразьвязам і Расеяй перанесеныя на 25 лістапада. Раней паведамлялася, што размова пойдзе і аб новых сяброх Эўразьвязу -- суседзях Расеі. Адтэрміноўка часткова выкліканая тым, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін мае намер сустрэцца з абранай новай Камісіяй Эўразьвязу на чале з Жазэ Мануэлам Барозу. Камісія, выканаўчы орган Эўразьвязу, павінна прыступіць да працы 22 лістапада, калі 18 лістапада парлямэнт Эўразьвязу прагаласуе за яе новы склад.
XS
SM
MD
LG