Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Ясіра Арафата перавозяць у Каір


ПАРЫЖ. Цела Ясіра Арафата самалётам перавозяць у Каір для жалобнай цырымоніі. У пятніцу у Каіры адбудзецца жалобная цырымонія. Пахаваюць Арафата ў Рамалагу.

Тымчасам сьпікер палестынскага парлямэнту Рухі Фаттух даў прысягу на пасад прэзыдэнта Палестынскае аўтаноміі, на якім Фатух прабудзе 60 дзён, пакуль ня будуць праведзеныя выбары новага кіраўніка Аўтаноміі. (Рухі ФАТУХ:) – Я клянуся Усемагутнаму Богу, што я буду адданы радзіме, яе сьвятарным кіраўнікам, людзям і нацыянальнай спадчыне. Я буду паважаць канстытуцыю і Закон. Я абяцаю прысьвячаць патрэбам палестынцаў усю маю ўвагу і клопат, і Бог – сьведка таму, што я гавару. Паведамляецца, што прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр выляцеў у Вашынгтон для перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. У цэнтры перамоваў будуць праблемы Бліжняга Ўсходу і Іраку.
XS
SM
MD
LG