Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран не прыняў рашэньне адносна сваёй ядравай праграмы


ТЭГЕРАН. Чакаецца, што Іран дасьць фармальны адказ вядучым краінам Эўразьвязу адносна прыпыненьня сваёй ядравай праграмы. Адзін з кіраўнікоў ірацкай дэлегацыі на перамовах з Нямеччынай, Вялікай Брытаніяй і Францыяй, Гусэйн Мусавіян, заявіў, што “адказ можа быць дадзены сёньня”. Пакуль незразумела, будзе прынятая ці адхіленая дамоўленасьць, дасягнутая на мінулым тыдні, згодна зь якою Іран прыпыніць дасьледаваньні па ўзбагачэньні ўрану, што могуць прывесьці да стварэньня ядравай зброі. Узамен краіны Эўразьвязу перададуць Ірану мірныя ядравыя тэхналёгіі.
XS
SM
MD
LG