Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя ахвяры ў Іраку


БАГДАД. Паводле ўдакладненых зьвесткаў, у выбуху ў цэнтры Багдаду загінула 17 чалавек і 30 былі параненыя. Згарэлі больш за 10 аўтамабіляў. У горадзе Кіркуку замінаваны аўтамабіль узарваўся паблізу канвою губэрнатара правінцыі Абдул-Рахмана Мустафы. 14 чалавек былі параненыя, сам губэрнатар не пацярпеў. Два амэрыканскія верталёты былі падбітыя паўстанцамі, але здолелі зьдзейсьніць вымушаную пасадку без стратаў. У Масуле паўстанцы падпалілі некалькі ўчасткаў паліцыі. Тымчасам амэрыканскія войскі й ірацкія ўрадавыя войскі пры падтрымцы артылерыі і самалётаў вядуць баі ў Фалюджы супраць паўстанцаў. Войскі кааліцыі працягваюць перасоўвацца ад дому да дому. Са словаў амэрыканскага камандаваньня, многія сотні суніцкіх паўстанцаў забітыя або захопленыя ў палон. Забітыя прынамсі 13 амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG