Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН дасьледуе стан правоў чалавека ва Ўзбэкістане


ТАШКЕНТ. Дэлегацыя Вярхоўнай камісіі ААН ў справах правоў чалавека дасьледуе сытуацыю з правамі чалавека ва Ўзбэкістане. Дэлегаты сустракаюцца з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, апазыцыйнымі дзеячамі, ўрадавымі чыноўнікамі. Раней былы амбасадар Брытаніі ва Ўкраіне Крэйг Мюрэй назваў рэжым улады ў гэтай краіне “жорсткім і карумпаваным”, а правы чалавека ў ёй – “мізэрнымі”.

Тымчасам узбэцкія ўлады зьвінавацілі яшчэ пяць чалавек у сувязі з выбухамі, яктя адбыліся ў сакавіку і красавіку у Ташкенце і Бухары і забралі жыцьці 47-і чалавек. Больш за 100 чалавек у сувязі з гэтым былі арыштаваныя. Учора ташкенцкі суд асудзіў пяцёх іншых падазраваных у прыналежнасьці да выбухаў -- да 16 гадоў турмы кожнага. Назіральнікі ад міжнароднай арганізацыі Human Rights Watch цьвердзяць, што да ўсіх арыштаваных прымяняліся катаваньні, аднак судзьдзя не зьвярнуў на гэта ўвагі.
XS
SM
MD
LG