Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя ў Фалюджы, выбухі ў Багдадзе і Кіркуку


БАГДАД. У гандлёвым і турыстычным цэнтры Багдаду адбыўся магутны выбух. Сьведкі сьцьвярджаюць, што загінулі прынамсі 7 чалавек і некалькі былі параненыя. Згарэлі больш за 10 аўтамабіляў. У горадзе Кіркуку заміннаваны аўтамабіль узарваўся каля аховы губэрнатара правінцыі Абдул-Рахмана Мустафы. Сам губэрнатар не пацярпеў, 14 чалавек былі параненыя. У Масуле паўстанцы падпалілі некалькі ўчасткаў паліцыі. Гэты выбух гвалту адбыўся празь некалькі дзён пасьля таго, як прэм’ер Іраку Іяд Аляўі абвесьціў надзвычайнае становішча ў бальшыні рэгіёнаў краіны. Тымчасам амэрыканскія войскі й ірацкія ўрадавыя войскі пры падтрымцы артылерыі і самалётаў вядуць баі ў Фалюджы супраць паўстанцаў. З панядзелка, калі пачаўся штурм, нападнікі ўзялі пад свой кантроль больш за 70% тэрыторыі горада. Захоплены і будынак, дзе трымалі і забівалі заходніх закладнікаў.
XS
SM
MD
LG