Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Эўропы прапануе дапамогу дэмакратычным сілам Беларусі


БРУСЭЛЬ. Рада Эўропы прапануе дапамогу дэмакратычным сілам у Беларусі, каб прадухіліць далейшае павелічэньне ізаляцыі краіны, да якой прывяла палітыка прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Новы старшыня Рады польскі міністар замежных спраў Владзімеж Цімашэвіч заявіў у Страсбуры, што пры польскім старшынстве Рада будзе імкнуцца падтрымліваць і разьвіваць кантакты з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Ён сказаў таксама, што сама Польшча будзе імкнуцца папярэдзіць суцэльную ізаляцыю Беларусі. Але ён дадаў, што Рада Эўропы пазьбегне любых жэстаў, якія можна было б расцаніць як падтрымку Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG