Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя назіральнікі рыхтуюць справаздачу аб рэфэрэндуме, ужо задакумэнтавана 1700 парушэньняў


Юры Дракахруст, Прага Незалежныя назіральнікі падрыхтавалі выніковую справаздачу пра мінулыя парлямэнцкія выбары і рэфэрэндум у Беларусі, якія адбыліся 17 кастрычніка.

Як паведаміў адзін з аўтараў справаздачы, кіраўнік незарэгістраванай грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства” Мікола Астрэйка за выбарамі сачыла каля трох з паловай тысяч незалежных назіральнікаў, была ахопленая чвэрць выбарчых участкаў краіны. Паводле спадара Астрэйкі, незалежныя назіральнікі працавалі ва ўсіх 168 тэрытарыяльных камісіях па рэфэрэндуму.

Мікола Астрэйка паведаміў, што назіральнікамі былі зафіксаваная каля 1700 парушэньняў выбарчага заканадаўства – ад моманту рэгістрацыі ініцыятыўных групаў да дня галасаваньня.

“Гэтыя факты сьведчаць пра тое, што галасаваньне па выбарах дэпутатаў палаты прадстаўнікоў і рэфэрэндуму не было свабодным і дэмакратычным” – адзначае экспэрт.

Выніковая справаздача будзе абнародаваная 15 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG